Як цяжка без мамы
Цяпер я часта на самоце,
І не загоіць ніхто раны,
Складана быць у той ахвоце.
Находзіць смутак мімаволі,
Вячэрні змрок усё грамчэй,
У душы маёй зноў звер завое,
І слёзы коцяцца з вачэй…
Не жадаю нікому болю,
Няхай будзе сям’я ўся разам,
Калі побач матулін погляд,
Не зачэпіць любая абраза.
Беражыце сваіх матуль,
Далікатных самых у свеце,
Хто яшчэ вас так уратуе,
Для яе вы маленькія дзеці!
Як цяжка жыць без мамы…
Працаваць стану ў поце твару,
Запоўніць пустую пляму
Змагу я
І ажыццявіць чыюсьці мару!
Свидетельство о публикации №125033004006