***

Матуліны рукі

Матуліны рукі… Што ёсць у свеце
Лепшае, цёплае, светлае, яснае?
Іх памятаюць нават дарослыя дзеці,
Лёсам складаным пачуцце працятае.

Матуліны рукі ўдала прасавалі бялізну,
Гатовілі ежу духмяную, смачную,
Быць побач з ёю – шчасце вялізнае,
Цяпер рукі матчыны ў сне часта бачу я…

Матуліны рукі, што промні ў сонца,
Свяціць здольны зранку і ўдзень, і ноччу,
Яна твой анёл і святы абаронца,
Ў любое надвор’е за табой яна крочыць.

Матуліны рукі, як мяккасць аблокаў,
Нібы зорак свет і подых натхнення,
Калі табе дрэнна ў краіне далёкай,
Падумай пра маці хаця б на імгненне.

Матуліны рукі адчуй на каленях,
Падтрымка патрэбна падчас навукі,
Адчуваю той час, калі я маленькая
Цалую зноў сваёй мамачкі рукі.

Матуліны рукі не крануць небасхіла,
Я сёння малюю жыццё яе фарбамі,
Як цяжка прыняць, што недзе магіла
Асвятляецца навечна нябеснымі лямпамі…


Рецензии