Подых юнацтва
Прашаптаць пра ясныя зоры,
Гаварыць буду так асцярожна,
Каб не змог збіць мяне пыл дарожны.
Прачытаю Асадава… Хочаш?
Так натхнёна і вельмі ласкава,
Дапаможа мне ў гэтым Божа,
І я адчую сябе дзіўнай павай.
Ты паслухай уважліва… Добра?
Раскажу пра аблокі і вечнасць,
Падбяру для цябе сціплы вобраз,
Што старанна раны залечыць.
Стану зоркай тваёй я ноччу,
Успамінаць на зары станеш
Спевы птушак, што праўду прарочаць,
І нябёсаў блакіт убранне.
Я ўжо не падыду болей… Верыш?
Мне тады твае вочы сказалі:
“Рана мне зрываць яблык саспелы
І зацягваць свой лёс у каралі…”
Свидетельство о публикации №125033003980