Гады ляцяць

Гады ляцяць па вуліцах і па алеях,
Як быццам ёсць у іх мігценне думак,
І хуткацечны кліч на тых арэлях,
Раскладу вечнага жыцця рахунак.

Дні бягуць і гады, і сюжэтаў навіны,
Раптам трэба рабіць ход канём…
Захаваць паспрабуй успаміны,
Каб душа не палала агнём.

І ў дзяцінства ўжо не вярнуцца,
І схавана сцяжынка ў юнацтва.
Мары клічуць: “Як хачу апынуцца
Ў маладосць, што ў сэрцы лунае…”

Маразы і дажджы былі дзіўнымі,
А спякота і лівень, нібы ў казцы,
Былі людзі вельмі гасціннымі,
Шчырасці не займалі і жылі ў ласцы.

Чакалі святы і марылі пра сустрэчы,
Дзяцей і дарослых грэлі абдымкамі,
А сёння чамусьці ўсё замянілі рэчы,
І з сумам гляджу на чорна-белыя здымкі.

Заплюшчыш вочы і ўсплывае выява,
Дагоніць думка – не трэба машыны часу,
Закончанай была заўжды кожная справа,
І не адкладвалі на потым, а рабілі адразу.

Знікаюць месяцы і тыдні, дні і хвіліны,
Яны становяцца для нас нябачнымі,
Подобныя хуткім прыпынкам, калі вы
Натхняліся, а паветра здавалася смачным.

Ці ёсць на свеце які-небудзь спосаб
Патрапіць зноўку ў чароўны світанак,
Дзе можна смяяцца і бегаць босай,
А зімой дух захоплівае пры выглядзе санак!

Як мроіцца трапіць яшчэ раз у казку,
Інакш назваць немагчыма той свет,
Не мелі моды апранаць людзі маску,
Пакуль не з’явіўся Ён – інтэрнэт.

Спрабую адправіцца ў тое мінулае,
Калі было мне гадоў мо дзесяць.
Былі ў дзяцей усе цацкі агульныя,
І так хацелася кожную песціць…

А сёння я мару аб шчасці дзяцей,
Каб гора не ведалі, спазналі каханне,
І ў добрым настроі былі часцей,
Прыкладвалі ўсе свае намаганні.

Мы робім крокі ў любое надвор’е,
Ідзём праз буру выпрабаванняў,
І з добрай думкай бяды не натворым,
Знайшоўшы высце з любога змагання.

Ідзе жыццё, змяняюцца тыдні,
Абраўшы курс, плывуць караблі…
Каб зніклі ўсе гэтыя нашы будні,
Як дрэнна жылося б нам на зямлі!


Рецензии