***
Адкрываць і ахоўваць, асвятляць, азараць,
Абуджаць, адклікацца і ахвяраваць,
Будаваць, берагчы, быць бадзёрым і баіць,
Бараніць, бачыць, балаваць, быць "багацеем",
Выкладаць, вырашаць, высвятляючы, вабіць,
Выбачаць, выступаць, выпраўляць грамацеяў!
Гаманіць, гартаваць, галадаць, гарачыцца,
Гадаваць і гарэць, галасіць, ганарыцца!
Дараваць, дагаджаць, далучацца, дамчацца,
Дыхаць, думаць, дакопвацца і дасягаць,
Ехаць, есці ці енчыць, а мо ёмка ёкнуць?
Жэстыкуляваць і жывіцца, жадаць, жартаваць!
Заўважаць, здабываць, закранаць і займацца,
Зіхацець, заступацца, здзяйсняць і згаджацца,
Імправізаваць і імкнуцца, і імпанаваць, і іскрыцца
Й крочыць. Красамоўнічаць і клапаціцца,
Клікаць, кеміць, карпець і крыху калдаваць…
Лідзіраваць, ладзіць, лапатаць і лятаць!
Летуценіць і лашчыць, любіць і лунаць,
Меркаваць і магчы, марыць і мітусіцца,
Назіраць, не здавацца, набыць, навучыцца,
Надзяляць, наганяць, нагадаць, нервавацца,
Ого-го! Паўтараць, пільнаваць, паважаць,
Праслязіцца, прабачыць, пасля – прыграваць…
Разглядаць, раскрываць, разважаць, рыхтаваць,
Спахапіцца, спяваць, саграваць і свяціцца,
Тармашыць, талкаваць, трызніць, таміцца…
Увіхацца, углядацца, уяўляць, удакладняць,
Усміхацца і ўцяміць, угаворваць, унікаць,
Фарміраваць, факусіраваць, фарбаваць, фундаваць!
Хныхаць хочацца і харашэць, хваляваць,
Цешыць, цокаць, цвісці, цяміць і цытаваць,
Чараваць і чытаць, і чакаць, частаваць…
Шкадаваць, шчабятаць, шліфаваць і шаптаць,
Шанаваць, штрыхаваць, штурмаваць і шукаць,
Эпаціраваць юна, яскрава яднаць!
Ці пад сілу настаўніку ўсё гэта прыняць?
Свидетельство о публикации №125033003936