Яна

Ён вырашыў так – Яна не хацела,
Думаў, што змірыцца абавязкова.
Навошта Яна столькі часу цярпела,
Апраўдвала, як быццам ён выпадкова.

Ён жыў для сябе, такі меў план,
Свой лёс не цаніў, прымаў за жарт.
Раптам выляцеў ягоны падман,
У душы запалаў згубны пажар.

Не ведала маці, не казаў і сястры,
Што цяпер іх сваяк – шляхетны пане,
Цяклі Яе слёзы па тры вядры,
А ён будзе жыць і далей у загане.

Яна разважала, шукала выйсце,
Надзею мела, чакала той дзень.
Шчаслівы час, несумненна, прыйдзе,
А кепскія дні ператворацца ў цень.

Пайшла, усё пакінула, не азіралася
На плот, альтанку, флюгер з анёлам,
Крочыла цвёрдай хадой – старалася,
Каб не бачыў ніхто Яе слёзы салёныя.

Прайшоў цэлы год: убачыла свет,
Як кветкі цвітуць і плывуць аблокі,
І ўспомніўся матчын святы запавет:
“Адчуеш, дачушка, жыцця смак салодкі!”

І вось ён марыў, нават у сне,
Што прыйдзе Яна – і настане рай…
Позна, бо радуецца Яна новай вясне,
А цябе даўно адпусціла.
Бывай…


Рецензии