Маё неба

Самая дзіўная з’ява на свеце… Якая?
Без сумнення адкажу я: “Гэта неба!”
Незвычайная, цудная лёсу праява,
Зразумець, акунуцца ў яе мне бы…

У блакітнае неба з надзеяй гляджу,
Затаіўшы дыханне, так усхвалявана,
Усміхаюся сонцу ці чакаю дажджу,
Можа, тайна ў ім мая захавана?!

Неба не вымавіць роднае слова
І не падкажа пра думкі аблокаў…
У кожнага з нас ёсць нешта галоўнае,
Што захавана пад смутай аблогаў.

Увысь паглядзі, павітайся з Сусветам,
Колькі ў прасторы бязмежнай святла!..
Сотні збываецца мараў пад небам,
Кожная з іх у тваё сэрца лягла.


Рецензии