А што ёсць шчасце?
Такое блізкае і далёкае,
Абавязкова для родных праўдзівае,
Трывалае, самае ў свеце моцнае.
Для адных гэта з’ява вечная,
Пастаянная, крыху задуменная,
Для другіх яна хуткацечная,
Няўлоўная і такая імгненная.
Трэція лічаць яго забытым,
Вельмі хісткім і даволі нязнаным,
Шчасце для іх бывае нязбытным,
Таму часцяком здаецца нябачным.
Для чацвёртых шчасце таемнае,
Маладое, празрыстае, неспадзяванае,
То працяглае, а пасля – пераменнае,
Ад настрою чалавека размаляванае.
Для астатніх яно ўсеабдымнае,
Бязмежнае, сапраўднае, прамяністае,
Няхай шчасце і бывае прывіднае,
Але для кожнага з нас асабістае…
Аўтар: Ляўчук С.М.
Свидетельство о публикации №125033003746