Ружовы вечар
... Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной...
("Цёплы вечар, ціхі вецер...", М. Багдановіч)
Ружовы вечар лашчыцца пасмешкай,
Збірае зоркі ды хавае ў косы.
Блукае месяц залатою сцежкай,
Шукае шлях на скрыжаванні лёсу.
ВярбА прыціхла, з ветрам не шапоча,
Схіліла галаву ад пАлкай спрэчкі.
Пупышкамі вады крануцца хоча,
Напіцца вільгаці з далоняў рэчкі.
Вясновы пах, ахінуты смугою,
Зямлю частуе зёлкавым напоем.
Бусліны клёкат белаю тугою
Кранае сэрца трапяткім спакоем.
28.03.2025
Свидетельство о публикации №125032805931