Ужо не турбуйся! Мне больш непатрэбна

Ужо не турбуйся! Мне больш непатрэбна,
Калісьці ты быў  асалодай ды небам,
А сёння няма ні цяпла, ні кахання,
Пайду! Ты прабач за трывогі, хістанні.

Я верыла ў шчасце між намі, не думай,
Ды толькі ўвесь час мне было няўтульна,
Нібыта з табою кружыліся ў студні,
Бо, мой даражэнькі, чужыя мы людзі!

Бывай назаўсёды! Жыві ты па-божы!
Па розных мы сцежках у тым бездарожжы,
А вытрываць трэба нам абавязкова,
Павер мне, свае адшукаем падковы.


Рецензии