Вытанчаны дзень згарае

Згарае вытанчаны дзень,
І шапаціць чарот крынічны,
І дотык водару чарнічны
Плыве туды, дзе ночы цень;
Скрозь ціша; дзынкнуў авадзень,
Што запазніўся; дых пшанічны;
Там ветрык, мілы і сунічны,
Глядзеў шчымліва на прамень...


Рецензии