Бязмежжа
стары попел не стане новым,
але лепей жа быць дзеясловам,
чым ціхай бяздзейнасцю?
На пад'ездных аб'явах новыя плямы,
а на лесвіцах п'яны
засынае чарговы Васька
і адзінокія мамы
цягнуць каляскі —
і ўсё жа са звыклай смеласцю.
Пракрочым між "быць як?" і "буду!",
калі за акном вые студзень,
а людзі... усё яшчэ людзі
і ведаюць шмат анекдотаў,
напрыклад, пра тое, як пагарэлі
на войнах айфона з андройдам,
але калі бы распялі Іуду,
ці стала бы людзям лепей?
Свидетельство о публикации №125032203687