Вада. На белорусском языке
Чутна, як трашчыць бярвенне. Я бяру шаль і ўкрываю табе плечы, але ты не засынаешь, ты просіш пагутарыць аб тым, што цябе зараз кранае, - аб сэнсе жыцця. І я не вытрымліваю, пачынаю свой аповед...
...Некалі, у сівую даўніну, жылі на свеце, як і зараз, вельмі розныя людзі. Хапала і добрых, і злых, і тых, хто ні адну са старон выбраць не мог. Жылі, працавалі, любілі і дзяцей гадавалі. Разам праходзілі ўсе цяжкасці. Кропля за кропляй цякла рэчка жыцця кожнага чалавека.
Здарылася, аднак, ў той час вялікая нечаканасць - з'явілася магія ў тых людзей і пачала набіраць абароты іх сіла. Сталі злыя людзі вельмі страшнымі, сталі добрыя яшчэ ласкавей, а тыя, хто выбраць старану не мог, пачалі баяцца злых чараўнікоў і служылі ім верную службу. А цёмным ведзьмакам толькі гэта трэба і было - чужымі рукамі зло ствараць. Але светлыя, добрыя людзі ведалі: галоўныя лекі - гэта адкрытае сэрца, і размаўлялі з прыслужнікамі цёмных чараўнікоў ціха, але цвёрда, быццам вада, якая камень точыць. Светлыя такімі і былі: непрыкметнымі, хадзілі не чутно, гаварылі мякка. Але кожнага краналі іх словы. І пачалі здзяйсняцца іх мары: спачатку адзін, а потым і некалькі людзей-паслужнікаў перайшлі на светлую старану і пацягнулі за сабой іншых. Так здзяйсняліся сапраўдныя цуды, без усялякай магіі. І калі сіла ў чараўнікоў знікла, цёмныя гаравалі, а светлыя нават не заўважылі гэтай змены. Яны пазналі сапраўдную магію...
Азірнуўшыся і скончыўшы аповед, я паглядзела на вогнішча: яно амаль не гарэла, быў бачны ў асноўным попел. Але гэты агонь доўга цешыў нас цяплом і надзеяй. Думаю, у яго таксама быў сэнс жыцця...
Свидетельство о публикации №125031106897