Прызнанне

Нібыта птушкі са свайго гнязда,
Ляцім у свет ад роднага парога,
Ды, як паселіцца ў душы нуда,
Дадому зноўку нас вядзе дарога.

Задумліва тут кружыць белы птах,
Туман плыве па-над мурожным шоўкам,
І рэхам аддаюцца ў чаратах
На золку песні дзіўныя салоўкі.

Жывуць тут казкі ў срэбраных барах,
На дне крынічным спачываюць зоркі,
Калыша рэчка ціха зорны шлях,
У жыце сумна плачуць перапёлкі.

Нават калі зямельку абысці
Пашчасціць мне ад краю і да краю,
Я разумею: болей не знайсці
На ўсёй планеце вось такога раю.

Мой родны край, зямля маіх дзядоў,
Куточак дзіўны мілай Беларусі,
Табой любуюся я зноў і зноў,
Цябе люблю і за цябе малюся.


Рецензии