Запытанне дачкi

Абеля кармiла дачку. Тая пасмiхалася, яна чытала вершык пра прыроду:
Добра на прыродзе кветке,
Неўзiмку, а ўлетку
Усе таму, што сонца
Свецiць,
Дае шчасце, радасць
Квеццю...
 Абеля пахваліла дзяўчынку,  i дала цукерак i крыху суцешылася.
  Праз фiранкi свяцiла ранiшняя сонейка. У вокна было бачна як кветуць кветкi i зелянее сад.
  Райнiс таксама узняўся. Апрануўся, навёў марафет, напырскаў дэзадарантам. Зайшоў да дачкi i да Абэлi, але адчувалася напружанне. Райнiс пачаў размаўляць з дачкой, але гэта было неяк штучна, а можа намагаўся выдавiць з сябе эмоцыю.
 Абеля пераадольваючы сябе, спытала "цi будзеш, ты снедаць".
 Нашто Райнiс як вады ў рот набраў, але прамовіў, што не. У вачах Абелi з'явiлiся маланкі, але раптам знiклi. Райнiс адцягнуў пiньжак, узяў дачку i павёз у садочак.
   Дзяўчынка глядзела задуменна ў вакно, а потым спытала: Скажы Тата, чаму у мацi такi сапсаваны настрой.
  Райнiс круціў абаранку машыны, i погляд яго стаў на iмгнене сурьёзны,бо не хацеў апавяшчаць дачцэ, што адбываецца на душы.
 -Таму, што мы дарослыя людзi.
-А Калi я буду дарослай, я таксама буду сябе паводзіць, як вы.
-Не ведаю дачушка - адказаў Райнic. Гэтыя пытанні як шкло рэзалi па душы.
Я спадзяюся твая мацi добра сачыць за табой.
   Райнiс выйшаў i пайшоў давесці  Дзяўчынку, да выхавателькi. Неяк нешчыра пасмiхнуўся, I пакiнуў дзiцяцi. Напаследак сказаўшы на яе маленькае вушка ўвечары я прыеду за табой.


Рецензии