Праменьчык

Пяшчотны праменьчык зірнуў у акенца
І мякка пагладзіў мяне па шчацэ.
Ад сну абудзіўшы, хвілінку пагрэўся
На цёплай падушцы, або на руцэ.

Прыгожае ранне. А сонца і ветрык
У фортку пранікнуць цаляюць далей.
І дзіўны праменьчык, як быццам бы з клеткі,
З пакоя майго уцякае хутчэй.

Пад коўдрай утульна і ціхенька ў хаце,
Ды толькі гадзіннік не дасць падрамаць,
Мелодыяй новай "сказаў" уставаць мне,
З настроем цудоўным свой дзень пачынаць.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →