Птицы возвращаются

Птушкі, бачыш, кружаць над зямлёю?
Стаўшы ў клін, вяртаюцца дадому.
Адпачыць, прысесці б ім, вядома,
Ды вадой напіцца лугавою.

Як прывольна ў небе! Як прыгожа!
Першы клін! Два! Тры!.. Не падлічыла.
А вясна ўжо першы крок зрабіла,
Вабіць на прасторы. Дзякуй, Божа!

Як жа нам пашчасціла з табою
Бачыць гэта: на лугах разлівы,
Сонца бляск на хвалях зіхатлівы,
Неба чыстае і птушак над ракою!

Ёсць, напэўна, сіла, заўважаю,
Што чароды ў неба падымае,
Што і нас, як птушак, прымушае
Зноў вярнуцца жыць у родным краі.

(Пераклад верша "Птицы возвращаются домой")


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →