***
Каб дакрануцца да нябёсаў,
Там розум не бывае кволы,
Гучыць, бы спеў мнагагалосы.
Усё ірвецца да палёту -
Застыць у вечнасці блакітнай,
Адчуць духоўнасць, асалоду
Ад той пяшчоты... Менавіта,
Сабе здаешся кропкай малай
Сярод фантазіі шалёнай,
Але даўно прыкметна сталай
І да жыцця свайго ўлюбёнай.
Душа імкнецца да свабоды,
Адчуць лагоднае маўчанне,
О, гэта цуд неверагодны -
Зусім другой прачнуцца ўранні!
Свидетельство о публикации №125022705521