Родная Мова
Мова-казка для дзіцяці.
Мова — вера, мова — сіла,
Што ў душы, пакуль мы жывы!
Мова брата і сястры,
Мова побач у жыцці.
Мова родная, святая,
Як малітва, ў нас жывая.
Гаманяць на ёй у свеце
І дарослыя, і дзеці.
Ад калыскі побач ідзе,
З чыстых вуснаў не сыдзе.
Хутка час бяжыць імкліва,
Мова — радасць жыць шчасліва.
Мова — сонца, мова — святло,
Нашых добрых мэт цяпло.
Па жыцця бяжыць сцяжынцы,
З намі кожную хвілінку.
Мова з намі і ў бядзе,
Да магілы побач ідзе.
21.02.2025г.
Свидетельство о публикации №125022405019