Ручэй

Ручэй зазвінеў. Звінеў. Звінеў.
Праменьчык зямлю сагрэў. Сагрэў.
Прачнуўся мой дзень ужо ад сну,
Ідзе сустракаць яе, вясну.

Прыціснуў мароз у ноч. Мароз.
Напэўна, апошні,  несур'ёз.
Ён сонцу сдае, усё аддасць:
Уладу і моц, і час, і страсць.

А сонца гарэла і гарыць.
Яно не стамляецца свяціць.
Праз дзень ручаёк звінеў, хацеў
Пачуць над зямлёй птушыны спеў.

Прасіла ж вясну я,  каб хутчэй
Прыйшла , абагрэла , а яшчэ
Праменьчык каб сэрца мне сагрэў,
І звонка ручэй звінеў, звінеў.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →