Прадказанне
А слёзы так і просяцца на веі,
Калі жалоба – што ні напішы,
Здаецца, што ніхто не абагрэе…
Тады я, кінуўшы, забыўшыся, бягу!
Так шпарка, што, прысеўшы, цяжка дыхаць.
Бягу туды, дзе злога не знайду.
Бягу туды, дзе ўваскрэсне міласць.
Забытае ў краі пачуццё!
Як быццам нашы душы ачарсцвелі.
Засохлі, быццам улетку хварасцё.
Заўсёды травы ссохлыя гарэлі.
І вось турбуюсь: што, калі агонь?
Кастрышча без ахвяраў не згасае!
Ад жаху кроў пастукалася ў скронь,
І раптам мяне нехта адклікае.
“Дзіця малое!” – нехта мне сказаў,
Ласкавы голас, блізкі і бацькоўскі.
“Ат пройдзе ўсё! Не будзе свар і спраў…
І пройдзем мы с табой, наш шлях – геройскі!”
Я разгубілась… так не кожны дзень
Пачуеш прадказанне, ды якое!
“Не разгубляй на мелкату сябе!
Усю навалач наш час і Нёман змое!”
Героі ёсьць сапраўдныя ў нас.
Не тыя, што ў мядалях за скандалы.
Яны не ласы да фанфар, прыкрас
Яны Свабоду кроўю здабывалі.
Пад елкамі ды соснамі ляжаць
Пакой іх вечны – наша неўміручасць!
Мяне здалёк вітае крыж амшэлы…
Тут Быкаў, Караткевіч і Машэраў!
Гісторыя і памяць, беларускасць!
Свидетельство о публикации №125022000146
князівстві.
Андрей Яременко Львов 20.02.2025 01:07 Заявить о нарушении