Каб...
Раса брыльянтам з-пад павек.
Табе цепер перахрысціцца,
Каб белы снег хоць цэлы век,
Ляцеў і сыпаўся, іскрыста,
Сярод дрыготкіх ліхтароў,
Каб твой Верлен ці твой Маціс там
Убачыць мог бы незнарок,
Адлюстраваўшы на паперы
Душы тваёй шчымлівы стан –
Мелодыяй, не фарбай шэрай,
І нотамі пяшчоты стаў,
Пячатку зняўшы недаверу,
Што Свет бясконцы, як святло,
Калі насычанасцю веры
Зірнеш і ў матавае шкло,
Каб расхінуўся змрок туманны,
І туі ў белых парыках,
Харалам тым зачараваны,
Трымалі сонейка ў руках.
18.02.2025 Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч
Свидетельство о публикации №125021906737
Дзякуй Вам за настрой.
Анатолий Уминский 28.02.2025 08:52 Заявить о нарушении
Анатоль! Зірніце яшчэ раз на першы сказ
маёй т.н. рэцэнзіі на Ваш добры твор на мове:
мо так будзе лепей, радней, дасканалей
у добрым творы на мове...
І Вам дзякую за ўвагу.
Ядвига Довнар 28.02.2025 17:36 Заявить о нарушении
З цяплом.
Анатолий Уминский 28.02.2025 20:04 Заявить о нарушении