Трыялет

"Чалавек, які аднойчы адмовіўся ад волі, назаўжды робіцца вязнем"-
Васіль Быкаў


Я за табой не паспяваю,
Іду і не знаходжу выйсце.
Гадзіна сталася ліхая,
Я за табой не паспяваю.
Скажы мне праўду, дарагая,
Куды іду? Усё ж кудысьці
Я за табой не паспяваю,
Іду і не знаходжу выйсце...


Рецензии