Ён малаздольны...
Казаў аб малалетцы бацька.
Прыносіць зрэдку сын «выдатна»,
Сястра заткне за пояс – Кацька...»
Незадаволены быў сынам:
«Чаму расце такім нягодным?
Пабудаваць не ў сілах свіран...
Ён незгаворлівы між родных».
Прыйшла вайна – бяда, свякруха...
Расстрэлы страшныя начамі.
Нястача, голад ды разруха,
Нявольніцтва перад вачамі.
Сынок у першым чорным годзе
З сябрамі раптам ў лес падаўся.
Прайшоў слых гэткі ў народзе,
Ён партызаніць не баяўся.
За ім пайшоў у лагер бацька...
Вось малаздольны, малаздатны...
Як ганарылась братам Кацька:
«Ён лепшы падрыўнік, выдатны...»
Свидетельство о публикации №125021405906
З павагай.
Геннадий Трутько 24.02.2025 15:34 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 25.02.2025 09:23 Заявить о нарушении