Успамiн пра дзяцiнства
У павольную Прыпяць нясе свае воды,
Ёсць куток, дзе заўсёды на сэрцы цяплынь,
Дзе дзяцiнства прайшло i юнацкiя годы.
Як жа хочацца мне праз гадоў таўшчыню
Зноў вярнуцца ў дзяцiнства, дзе бацька i мацi,
Як калiсьцi з далонi даць яблык каню,
Басанож пахадзiць па падлозе ў хаце,
Выйсцi ранкам на двор, каб пачуць ў цiшыне
Розных гукаў вясковых сваю асалоду:
Зычна певень падасць голас свой у гумне,
Мацi бразне вядром, набiраючы воду.
Кiне сена, напоiць карову вадой,
Бацька дроў прынясе, запалiць каб у печы,
Якiм смачным тады з хлебам быў сырадой,
Што ў глiня'ны налiты матуляю глечык!
Пах бульбяных блiноў казытаў смачна нос,
На талерцы ўзгорак духмянай смятаны,
Памiдор, агуркi - вось на гэтым я рос
I не ведаў тады, што ёсць дзесьцi бананы.
Вось насупраць расце дарагі сэрцу клён,
Што на Тройцу даваў не аднойчы галінкі
Пра дзяцiнства маё стаiць помнiкам ён,
Да яго не забуду ніколі сцяжынкі.
Шмат было ў мяне ў нашай вёсцы сяброў,
Мы гулялі "у вайну" і вучыліся ў школе,
Я не быў гультаём, пасвіў з бацькам кароў,
Крочыў рваць буракі на калгаснае поле.
У самым сэрцы жыве, не ганю яго прэч,
Дыялект самобытны - бацькоўская мова,
Зберагчы яго змог, як каштоўную рэч,
І вядомы мне сэнс яго кожнага слова.
Эх, каб можна было апынуцца там зноў,
Дзе бацькі маладыя і мы яшчэ дзеці,
Дакрануцца душой да мясцін і двароў,
Дзе жыцця час прайшоў самы лепшы на свеце.
.
10.02.25
Свидетельство о публикации №125021305186
Я родился на берегу Припяти, там, где она касается и расходится с Пиной. Несколько раз в детстве ловил на Горыни сомов с отцом.
Окунули меня в далекое счастливое детство...
Спасибо Вам.
С уважением, Вячеслав.
Григорьев 11.05.2026 21:06 Заявить о нарушении
Ростислав Савлук 12.05.2026 15:47 Заявить о нарушении