Тры суседа
На вуліцы жылі...
Пятра не стала дзеда -
Налева заняслі:
На рускіх пахаваны
На могілках быў ён.
Праз год пайшоў направа
Сусед яго Сямён -
Яўрэем быў, вядома,
Рашылі пахаваць
Вярсты за тры ад дома,
Яўрэі дзе ляжаць.
Калі памёр Францішак -
Католік быў сусед -
Занеслі на ўзвышак,
Дзе бацька спаў і дзед.
У вёсцы тры суседа
На вуліцы жылі...
Няма, нажаль, і следа
Суседства на зямлі.
2009
Свидетельство о публикации №125021107104