Аверлок душы

Жыццё зноў імчыцца, няхай
Бяжыць ад імшы да імшы
І кожны ласкутны край
Абмётан аверлокам душы

Тут і пад'ёмы, і шчасце
Адчуваем раздрай ды сум
І поспехі, і напасці
Жыццевы трымае чум

Збудованы быццам ветха
Але так цяпло ўнутры!
Абшыты ўтульным фетрам
Для цяжкай ў жыцці пары

Глядзі, зноўку шво як сцежка
Ды край не зусім роўны
Трымайце, такая адзежка:
Ласкут з новым краем поўным


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →