Дрэва белакорае
Рослае ды стройнае...
Постаць бездакорная,
Пэўна, што не хвойнае.
Дрэва густалістае,
Ты высакароднае...
Сэрцам не смалістае,
Ты – бярозка родная.
Дрэва, ты цудоўнае,
Ціхае, пявучае...
Казка паслядоўная,
Песня-сказ цягучая.
Дрэва запаветнае,
Часам сакавітае –
Рысачка адметная,
Доля знакамітая.
Дрэва белакорае,
Гаманкое, роднае...
Славішся пакораю,
Ты – дабро народнае.
Свидетельство о публикации №125020702142
"Сэрцам не смалістае,". Красивое лирическое произведение. Понравилось.
С уважением.
Геннадий Трутько 07.02.2025 11:54 Заявить о нарушении
Мне гэта прыемна!
Татьяна Цыркунова 07.02.2025 12:10 Заявить о нарушении