Карнеол
Нібы гэта мой абярэг?
Штосьці толькі пад сэрцам вые,
Ды натхняе на новы прабег...
Сердалік, мой маленькі камень,
Ты так доўга прабыў са мной.
Заставайся і зараз з намі,
А пасля адпусці ў спакой.
Жаўтавокі, глядзіш коса,
Я не слухаў так доўга цябе,
Але раптам знайшоў пад носам
Я адказ на пытанні ўсе.
Хто ты ёсць ў невялічкім камні?
Карнеол, так цябе завуць?
Ты, кізіл, што гарыць ў траўні...
Зноўку мне не даеш уснуць...
Свидетельство о публикации №125020408711