***

(З серыі "Вершы з неба")

Усё глыбей і глыбей
Я захоўваю мары.
Надалей і далей
Перацягваю дні...
Я даўно не баюся
Нябеснае кары,
Не чакаю нічога
Ад моўнай радні...

Кожны з нас пражывае
Сваё вымярэнне.
І для кожнага сцежка
Да хаты свая.
Адчуваецца боль
Толькі ў момант гарэння.
Калі не за сябе,
Тады боль удвая...

Мір такі, які ёсць,
Яго не перайначыш...
Не бывае хлусні
Проста так, без людзей.
Ты яе кожны дзень
У ліслівасці бачыш.
І яна твой давер
Па зярнятку крадзе.

Ты ўжо інш паглядзіш
На таго небараку,
Што так хоча казацца
Найлепшым за ўсіх,
Пашкадуеш яго,
Але менш, чым сабаку,
Бо ў сябры ты сабаку
Абраў з іх дваіх.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →