Чаму? Скажы, чаму

(Светлай памяці Г. В. Марчука)

Чаму? Скажы, чаму
Ты стаў лагодным ветрам,
І белую зіму
Працяў крылом тугім?
А воблік твой зямны
Стаў людзям непрыкметны
У кропцы, дзе жыццё
Самкнула берагі...

Перацыруе розум
Зноў не адно пытанне.
Не знойдзе ён адказаў
На цуг размытых сноў,
Але ляціць над светам
Каметай абяцанне,
Што знойдзе свой прытулак
раз’юшаная кроў...

А дзесьці куст ракіты
Над рэчкай слёзы люшыць
Аб тых вятрах шалёных,
Што даражэй цішы...
І мы, яшчэ зямныя,
Надзеяй цешым душы,
Што будзе вызвалення
Для кожнае душы...


Рецензии