Белавежская пушча
Словы Ігара Дабранравага, мастацкі пераклад Браніславы Рымвідчанкі
Запаветны напеў
Запаветны абшар
Дзе крыштальны ўзыход
Вока Свету расплюшчыў.
Разумею тваю я спрадвеку журбу,
Белавежская пушча, Белавежская пушча.
Тут пакінут здаўна
Наш бацькоўскі куток
Голас продкаў я чую
З рэліктавай гушчы!
Шэрай птушкай лясной
Праз стагоддзяў выток
Да цябе прылятяю, Белавежская пушча!
Векавечных дубоў
Постаць велічная.
Дзе канваліі ліст
Чыйсьці скарб зберагае.
Тваіх зубраў сынам _
Роду Вечнага!
Белавежская пушча,
Пушча наша святая!
Сцежкай ціхай у гушчар
Да крыніцы іду
Там, дзе Папараць-Кветка
Заманіць у гушчу.
Як алені з кален,
Пью святую тваю
Радніковую праўду, Белавкжская пушча!
У высотных бяроз
Сваё сэрца сагрэў
Я тваім хараством,
Прорву лога мінуўшы.
Запаветны напеў, цудадзейны напеў!
Белавежская пушча,
Белавежская пушча!
Свидетельство о публикации №125012800771