Ведай, вораг!

Ведай, вораг!
Мы ўжо на шляху,
Золак расою умые ногі.
Не спаліш ты хаты Бацькоўскай страху!
Абломім цябе мы тэўтонскія рогі!

Ведай, вораг!
Ад капішч лясоў
Мы свой завет праняслі партызана.
Клятваю продкаў, айцоў і дзядоў,
Тут не бываць валацугам нязваным!

Памятай, вораг!
У гэтай дрыгве
Тут патанаў ты ўжо не аднойчы!
Літасьці нашай не зведаць цябе:
Выб’ем клыкі ды нахабныя вочы!

Ведай, вораг… Ведай, вораг!


Рецензии