Звiняць цымбалы гармонiк грае

Звіняць цымбалы, гармонік грае,
Сяброў з замежжа ён зазывае.
Бяры хутчэй ты свой родны спеўнік,
Кроч у Паставы — будзеш удзельнік!

Туды імкнуцца ўсе таланты,
Рыхтуюць песні і вышыванкі.
Там усё народнае, прастое,
Нагадвае жыццё былое.

Пачуеш гоман тут беларускі,
Гучыць кітайскі, казахскі, рускі.
Там шмат народаў і шмат моў,
З’яднае песня — знойдзеш сяброў.

Няма сумотных — тут весялуха,
Музыка грае і лашчыць вуха.
Кругом яднанне, цвіце любоў
Да Паазер’я, да каранёў.

А фестываль наш звініць у свеце,
Мацнее сувязь на ўсёй планеце.
Дзе песня з музыкай гучыць,
Там міру быць і ў міры жыць!


26.01.2025 г.


Рецензии