Родны куток
Дзе сыходзяцца сотні дарог.
Там на сэрцы заўжды супакой,
Прападае сумотны настрой.
Толькі ветрык павее з палёў —
Жураўлі прылятаюць дамоў.
І да роднага сэрцу кутка
Цягнуць ногі і кліча душа.
На Радзіме чакалі бацькі,
Дзе прайшлі іх найлепшыя дні.
Дапамога патрэбна зямлі:
Кінуць зерне, каб жыць мы маглі.
Родны дом, родны кут, родны край,
Ты ў калыску дзяцінства гукай!
За мяжой апынуўся наш лёс,
Тут ён добрага шмат нам прынёс.
Але сэрца нас цягне туды,
Дзе дзяцінства мінулі гады.
І таму прытулі, пазаві —
Зазірні ў трывожныя сны!
26.01.2025г.
Свидетельство о публикации №125012605639