Долу упаду
Водар травы і спелых суніц.
Дзе б не насілі мяне дарогі,
Я зноў вяртуюся ў свет чараўніц.
Туды, дзе Радзіма, дзе вёска родна,
Дзе спевы птушак заўсёды гучаць.
Дзе як малаю, зноўку лагодна
Долу упаду і буду маўчаць.
Слухаць не вухам - сэрцам радзіму,
Слухаць зямлі, голас, роднай, святой.
Шчыра любіць сваю мову, краіну.
Ў небе глядзець, адчуваўшы спакой.
Босыя ногі, у росныя травы,
Смак спелых ягад і яблык ізноў.
Ўсё, як ў дзяцінстве,у марах - яскрава.
Родная вёска - у сэрцы, як кроў.
Долу ўпаду і зноў босыя ногі.
Голас зямлі, пра любоў назаўжды,
Дзе б не насілі цябе дарогі,
У марах дахаты вяртаешся ты.
Свидетельство о публикации №125011507425