***

Я закахалася ўжо не ў першы раз,
Ды й зноў каханне адзавецца ціхім болем...
Я нездарма нікому не крычу пра "нас",
Бо ведаю, што й гэта не адолею...

Быць можа, гэта ёсць і не каханне,
Быць можа, мімалётная любоў...
Так моцна хочацца хадзіць мне на спатканні,
Цябе хачу ўбачыць, зноў і зноў...

Але, прабач жа мне ўсе тыя песні,
Якія табе сведчу кожны Божы дзень.
І думкі ўсе, і радасныя весці,
Што трэба мне трымаць у сябе, як цень.

Я закахалася ў твой позірк і ва ўсмешку.
Нібы заўсёды буду памятаць цябе.
І, не знайшоўшы ў сэрца тваё сцежку,
Храніць цябе у сваім належыць мне.





13.01.2025


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →