Званы Беларусi

На фото обложка альбома «Стары храм», в который вошла эта песня.
Все песни в этом альбоме на белорусском языке.

Послушать можно по ссылке:
https://music.yandex.ru/album/34934787/track/135102336

Музыка: Евгений Савельев
Слова: Зоя Савельева-Рынкевич (http://stihi.ru/avtor/rynkevich)


Званы Беларусі

1 куплет:
Я чую званы па ўсёй Беларусі
Ёй, беднай маёй, да зямлі пакланюся.
Хрыстовы крыжы падняліся ў нябёсы,
а сэрца і плача, і літасці просіць.

Прыпеў:
Званіце, званіце, мае дарагія.
Няхай вас пачуюць свае і чужыя.
Над полем, над гаем мелодыя грае.
То стогне самотна, то гучна спявае.
 
2 куплет:
Стаю ды ўсё слухаю - мокрыя вочы.
Звініце, званы, аж да самае ночы.
Радзіму маю вы ад сну абудзіце,
душу да анёлаў святых узнясіце.
Пачуюць анёлы, як храмы пяюць,
як белыя птушкі да нас прылятуць.
У садзе пасядуць, як галубочкі
і слухаці будуць званы і званочкі.

Прыпеў (той жа)

3 куплет:
Вакол тых званоў усё золатам ззяе,
праменні вясёлкі Гасподняй лятаюць.
Мне хочацца чуць тыя звоны бясконца,
як вечна ўзыходзіць гарачае сонца.
У будучым згінуць цёмныя сілы,
наноў адрастуць апалённыя крылы.
Толькі званы Беларусі, звініце,
Богу зямлі свае славу нясіце.

Прыпеў (той жа)

Брыдж (рэчытатыў):
Я гэтыя вершы ў песню складаю,
куток дарагі на вякі праслаўляю.
Вы ж, людцы, паверце ў сілу Хрыстову,
кахайце, шануйце Радзіму і Бога.

Прыпеў (2 разы)
=======================================
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev
Слушать песни: https://music.yandex.ru/artist/7200679


Рецензии
Вельмї прыгожы верш пра лёс нашай радзімай зямлі. Дайну (песню)гэтую ніколі нячула, але з задавальненьнем паслухаю.
З павагай,

Наталия Лурье   28.08.2025 11:57     Заявить о нарушении