Паэт - заусёды бунтар

На фото обложка альбома «Стары храм», в который вошла эта песня.
Все песни в этом альбоме на белорусском языке.

Послушать можно по ссылке:
https://music.yandex.ru/album/34934787/track/135102068

Музыка и слова: Евгений Савельев


Паэт – заўсёды бунтар
 
Адаму Міцкевічу і Аляксандру Пушкіну, прысвячаецца.
 
1 куплет:
Пясняр ці паэт, верш ці трыялет -
Мелодыя гучыць праз вякі.
Адзін з Расеі, другі ў Літве
Праўдзе спявалі гімн.
 
(2 разы)
О, Адаме, славуты «польскі» паэт,
Чаму ж ты славіў Літву?!
Аляксандр Сяргеевіч, стварыўшы "санэт",
Пецярбургу сказаў: "Adiew!".
 
Прыпеў (2 разы):
Паэт заўсёды бунтар,
Дзе б ён не быў, дзе б не жыў:
Адам – за Літву змагар,
Аляксандр –Сумленне Расеі!
А паэту цар –толькі Бог!
Песняру Айчына — Свабода!
Праз пакуты цярнёвых дарог —
Адраджэнне Душы Народа!..
 
2 куплет:
Мінаюць стагоддзі над возерам Свіцязь,
А мара аб шчасці жыве.
Як Вечнае Слова да Ісціны кліча –
Сапраўдны паэт не памрэ!
 
(2 разы)
Слова - зброя на вайне за душы:
Калі моцнае, трапіць у цэль —
Закон Сусвету ніхто не парушыць,
Пакуль на Пегасе паэт.
 
Прыпеў (3 разы):
Бо паэт заўсёды бунтар,
Дзе б ён не быў, дзе б не жыў:
Адам - за Літву змагар,
Аляксандр - Сумленне Расеі!
А паэту цар - топькі Бог!
Песняру Айчына — Свабода!
Праз пакуты цярнёвых дарог —
Адраджэнне Душы Народа!..
 
19 красавіка 1998 г.
=======================================
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev
Слушать песни: https://music.yandex.ru/artist/7200679


Рецензии