З Новым годам! З Новым годам!
Белым, беленькім сняжком,
Мяккім цёпленькім пушком
Зімка ў полі рунь накрыла,
Дрэвы, лес зацерушыла.
Сталі вёскі, гарады
Быццам майскія сады.
Слепяць беллю далягляд,
Снегу ўзімку кожны рад.
Каляроваю вясёлкай
Зіхацяць пад свята ёлкі.
У агнях і мішуры -
Дахі, вуліцы, двары.
А пад ёлку на пастой
Дзед прыехаў з барадой.
З ім дзяўчынка ў белым футры,
Не з пясца яно, не з нутрый,
А з сняжку, яго пушынак,
Што так радуюць дзяўчынак.
Свята, песні, карагоды…
З Новым годам! З Новым годам!
Свидетельство о публикации №125010502914