Дзяучаты зноуку гадаюць

Зоры на небе ззяюць,
Месяц глядзіць ў акно.
Дзяўчаты зноўку гадаюць.
Наканавана ўжо:
Што было і што будзе
Ўсё распісалі да іх.
І як, гавораць людзі:
Жыццё - гэта частка кніг.
Дзесьці там над зямлёю
Кніга лёсаў ляжыць.
Хтосьці рукою сваёю
Піша, каму колькі жыць,
Хто каго пакахае,
Здрадзіць, народзіць дзіця.
Гэта таго і чакае:
Не гаданні, не ты і не я.
Магчыма было б усё іначай,
Магчыма змяніў бы сябе,
Але хтосьці за нас ўсё ўбачыў
І вырашыў усё за цябе.
Дзяўчаты зноўку гадаюць,
Хочуць ведаць свой лёс.
Зоры на небе ззяюць,
А месяц поўняй узрос.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →