Не зусiм Аонiды. Да аутабiяграфii трупа

Забойцы літар. Думак цесьляры.
Наскрозь буравіць поглядам Глядзея.
Гартуюцца выразныя падзеі,
Ды сунуцца нагамі дагары.
Чаго ж яшчэ чакаць ад Трасавіц!? –
Пялёсткаў гневу?! Выбухаў карысьці?!
Няўжо з таго няма другога выйсьця,
Чым ехаць да бювету ў Трускавец?!
Казьлевіча з Міцкевічам злучыць.
Перарабіць Адама ў Жыгімонта.
А потым зноў наладзіцца ў Маконда,
Каб рыхтаваць да сківіц абручы.

3.01.2025
PS:
Неяк – да творчасьці Сыгізмунда Кржыжаноўскага.
Калі ўжо сапраўды злучаць Казьлевіча з Міцкевічам, можа атрымацца і Малевіч.
Чаму?!
К і М – абодва – Адамы. Адам Казіміравіч і Адам-Бернард Мікалаевіч. Малевіч у нас – Казімір Севярынавіч.  Усё адгукаецца-пераклікаецца. Тым больш, што і прозвішча Казьлевіч неяк да Казіміра казеліцца-коўзаецца.
Да. У Трускаўцы ёсьць помнік менавіта Міцкевічу.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →