Вар яцтва
Горш не выдумаеш сам.
Быццам хтосьці ў Лукамор’і
З бражкай зьмешвае бальзам.
За якога Ягамосьця
Адлілося нам спаўна?!
На пагосьце, што ў Замосьці,
Чэрці вэндзяць каплуна.
Дождж ідзе без перапынку,
Хоць кладзіся паміраць.
Бэсьціць нас, як парушынку,
Ці тапельцаў у вірах.
2.01.2025
«Памёр Радзюк»
Памёр Радзюк. Мікола-Неўміручы.
Бадай, ужо не першы раз памёр.
Казаць аб тым, вось так, не вельмі зручна.
Тым больш, што я – ніякі рэзанёр.
Тапталі Alma-mater калідоры
Мы разам не адзін дзесятак год.
А да агульных зь ім прыгод…
Амаль нічога. Крэматорый
Нябожчыка, мабыць, спаліў.
Каб не ўваскрос ён зноў знянацку
Варавай, з позіркам варнацкім,
Не перабег у маскалі.
Замест расьпятага Хрыста
Да веры іх бліжэй паганства.
Чаму Радзюк?! Няма падстаў?
Ага! Апроч глухога п’янства.
І прозвішча…
23-24.12.2024
«Сабе. Крыху нязграбнае»
На гэты раз – ізноў сабе. Стральцу, пабітаму гадамі.
Несамавіты, шэры дзень. Адсутнасць сьнегу і сьвятла.
Усё бліжэй рубежны час, калі сустрэнуся з дзядамі.
Без уселякіх нудных звад вакол надвор’я і жытла.
Чаго чакаю?! Ад каго?! Ад сьвету – ўвогуле нічога.
Шалее ў шклянцы лукапут, да ўлады прагны і пасад.
Надзейна аблягае твар ад бруду коўзкая панчоха.
Ён кажа, што не катаваў, як доктар Менгеле-Асад
Мне брыдка – мабыць, без падстаў, сачыць праз шкло за карагодам
Пачвар, ахрыплых аонід. Трываць патугі эскапад.
А што сабе?! – жадаць-хацець… Каб абмінулі нас нягоды.
І каб нарэшце лупануў даўно насьпелы лукапад.
20.12.2024
PS:
Сабе на Днюху (21.12).
Да аонід (тытанічных муз мастацтва) я асаблівых прэтэнзій не маю. Проста падгарнуліся пад гарачую руку (ці дурны язык). Стальена (Жэня) прычапіўся да Мішы. Абазваў яго адукаванцам (образованцем). І зрабіў усё гэта пад маёй рэцай на Мішын верш.
Я яму паўшчуваў. Міша таксама агрызнуўся. На што Яўген панёс нешта на любага Мішу Бродскага, супрацьпастаіўшы таму Мандэльштама (як сапраўднага паэта выскачцы). Павёў да таго нейкую байку ад Адоеўцавай. Там узніклі гэтыя Аоніды (аониды).
Адоеўцава учула пра іх ад самога Осіпа Эмільевіча. З набягаючага таму вершу.
О, если бы вернуть и зрячих пальцев стыд,
И выпуклую радость узнаванья
Я так боюсь рыданья аонид…
Далей з аонідамі Яўген не пайшоў, перакінуўшыся на біблейскіх зайцаў-шафанаў. Каб бліснуць сваёй адукаванасьцю.
А я б, да тых Аонід Осіпа абавязкова бы дадаў іх жа ўжо ад абражанага Яўгенам Іосіфа. Строфы…
И, чтоб гончим не выдал
– Ни моим, ни твоим –
адрес мой – храпоидол
или твой – херувим,
на прощанье – ни звука;
только хор Аонид.
Так посмертная мука
и при жизни саднит.
Бродскі тут крышачку падражніў Пушкіна. Ну, а маі ахрыплыя – ужо да Іосіфа (а хоць да храпаідала).
Свидетельство о публикации №125010207246