Ёлкi едуць дадому

На вялікіх машынах і на малых,
Едуць ёлкі да хат сваіх.

У таксі, у аўтобусах, у метро
Ёлак розных паўным-паўно!

Высокія, нізкія, пышныя, статныя,
Водарам свежым надта прывабныя!

Галінка прыцягута да галінкі,
Спяшаюцца вельмі ўсе ялінкі.

Праз вецер, холад, натоўп і стому
Едуць і едуць ёлкі дадому.


Рецензии