Вецер
Наганяе слоту аж праз шкло, у твар,
І пампуе думкі шматгалосым вечам
Комінам пячным генератар мараў.
Мокры сьнег, завея, а мароз чапляе
Пэнзалем галінкі казачных карцін.
Я гляджу ў вакно, шыбу ледзь кранаю...
Мо каго "адтуль" запрасіць прыйсьці?
Можа ты зноў прыйдзеш, дзень жыцця ранейшы?
Не? Тады мо ты, мая маладосьць?
Не пытаўся б я, бы ў бы разумнейшы,
Ну а так ёсьць так, як яно і ёсьць...
Свидетельство о публикации №124122206076