Вояджэр

Туды ў міжзорную прастору
Выправу злядзячы сваю,
Даплысці і аддацца зорам,
Зірнуўшы скоса на Зямлю...

________________________


Спакою на Зямлі я не знайшоў,
Цяпер адзін бы прывідны вандроўнік,
Касмічны вецер мне у спіну дзьме,
Ў далечыні ад Сонечнае спёкі
Я нашую сістэму пакідаю...
Святло галактык вабіць да сябе,
Праз пыл камет нясуся я на крылах
І срэбны ветразь мне у тым спрыяе...
Пакуль яшчэ магчыма, азірнуся,
Каб стрэцца зрокам у апошні раз
З зусім цяпер далёкаю Зямлёю-
Ледзь бачная расплывістая плямка,
Блакітны зніч, што ззяе уначы,
Магчыма нават ты кагосьці вабіш...,
Але мяне ты назаўжды згубіла...
Цяпер нарэшце я знайшоў спакой,
Магчыма я знайду яшчэ нямала
Неразгаданых новых цікавостак,
Але табе пра гэтае ніяк
Праз доўгую адлегласць не дазнацца...
Адпраўлю я апошні свой сігнал,
Адзначыўшы часіну развітання,
І знікну у бясконцым акіяне:
Загадкавым, зіхоткім, неабсяжным...
І голас не пачую Твой ніколі...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →