Сёння я стала новай
Учора была дзіцём.
Марыць магчыма звычай,
Мары змыла дажджом.
Я заблукала ў цемры,
Роспач у душы гарыць.
Мне бы агнём у хмары
Ці проста ціха жыць.
Птушка ўздымае хвалі,
Мора плача ўраз.
Феніксам называлі,
Ды не настаў той час.
Дзесьці я ваўкалакам
Бегаю ўначы.
Больш, чым за метр з гакам,
Плач і ўслых крычы.
Я не цураюсь болю,
Сэрца з'ядае ноч.
І не знайсці спакой мне.
Воўкам бяжы і кроч.
Не заблукала ў лесе,
З воўка ў птушку зноў.
Ёсць у нас Палессе
Птушкі, у іх воўча кроў.
Сёння, я стала новай.
Попел на дол. Глядзі!
Воўкам была ўчора.
Фенікс я зараз. Ляці!
Свидетельство о публикации №124121607857