Мая зямля
Дзе ўздоўж палёў цячэ рака,
Дзе гадавала маці сына,
Дзе мова з густам малака.
Дзе на пакосах, у росных травах
Гуляў дзіцём і бавіў час.
Дзе на арэлях, як у марах,
Я да нябёс ляцеў у раз.
Дзе вольным быў, пад небам сінім,
Бо быў дзіцём у час гульні.
Мая зямля, мая краіна.
Я вырас, на мяне зірні.
Я зараз ўжо, не босы ў травах:
Сур'ёзны, статны чалавек.
Але, як ў дзіцячых марах,
Да зор лячу, яны спрадвек:
Над хатай роднай, над краінай
І над палямі, дзе рака.
Там маці гадавала сына,
Там мова з густам малака.
Свидетельство о публикации №124121400293