Мая сталiца

МАЯ СТАЛІЦА
Леанід ПРАНЧАК

Сэрца Радзімы,
Горад любімы,
Шчырасць пяшчоты,
Шчымлівасць тугі.
Ты мой лагодны,
Любы і родны,
Самы з усіх дарагі.

Мая сталіца,
Мая святліца,
Вяршыня Духу
І пачуцця.
Цудоўны горад,
Галоўны горад
Маёй краіны,
Майго жыцця.

Горды і гожы,
Самы прыгожы.
Гэткі, як ты,
Мне патрэбны якраз.
Зімні і весні,
Мілы, як песня,
Што аб’ядноўвае нас.

Мая сталіца,
Мая святліца,
Вяршыня Духу
І пачуцця.
Цудоўны горад,
Галоўны горад
Маёй краіны,
Майго жыцця.

Яснае ранне,
Продкаў паданне,
Радасна мне
Павяртацца сюды.
Ты мой жаданы,
Горад каханы,
Шчасце маё
Назаўжды!

Мая сталіца,
Мая святліца,
Вяршыня Духу
І пачуцця.
Цудоўны горад,
Галоўны горад
Маёй краіны,
Майго жыцця.

12.12.2024


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →