Бусел

Зноўку кліча над полем бусел,
Раскрываючы крылы ляціць.
І далёка ў небе гусі.
Можа ён да іх сэрцам крычыць?
А ці можа, табе дзіцятка,
Бусел песні свае спяе?
На ўскрайку родная хатка,
Дзе, гняздо ён ад веку ўсё ў'е.
Колькі часу жыцця адмераць?
Колькі дзён над зямлёю кружыць?
Ён  упарты, адзінай верай,
Што няма месца лепш, дзе жыць.
Кожны год да роднай краіны,
Да гнязда, да хаціны старой,
Быццам татка сустрэўся з сынам,
Ды на сэрцы любоў і спакой.
Няма з ім і каханай, страціў,
Але зноўку ляціць туды.
Не жывуць нават людзі ў хаце,
А між тым прылятаюць буслы.
Белакрылыя, зноўку дадому
Цераз вецер і дождж, назаўжды.
Песня роспачы ў небе,бяз стомы.
А ці гэтак дамоў ляціш ты?


Рецензии